- Прыдворным паэтам
-

a_belanozhka
- траўня 13, 8:00
...пісаць - аб гэтым.
Пішу вершы для "Дажынак" у рэжысёрскі сцэнарый.
(!!!увага: да "Дажынак" просьба нідзе не скарыстоўваць, а тое я ведаю, як у школках такое бывае патрэбна)
“Дажынкі” – час узнагарод
І час з сябрамі павітацца.
“Дажынкі” завяршаюць год
Руплівай земляробчай працы.
Мы сёння маем што сказаць
І чым нам ганарыцца – маем.
Радзіма рада святкаваць
Сустрэчу з новым ураджаем!
Музычны блок
Цырымонія ўзнагароджвання
Як панна, Восень
у вянку жытнёвым
Прыйшла ў наш край, нібы ў чароўны храм.
Як многа сонца ў хлебе нашым новым!
Яго цяпер надоўга хопіць нам!
Музычны блок
У восеньскім небе па-летняму чыста:
Прастора палёту і думак размах!
Бяжыць па сцяжынках радзімы дзяцінства,
Трымае вясёлкі і кветкі ў руках.
Антонаўскім яблыкам пахне паветра,
І ясныя мары лунаюць над ім.
Як сонечна, весела, цёпла і светла
Дзяцінству
У казачным краі маім!
Музычны блок
Застаўся далёка дзяцінства бераг.
Узнятыя ветразі, ўзяты курс.
Шчаслівая моладзь плыве наперад
На лайнеры з іменем “Беларусь”.
Нам жыць на зямлі знакамітых продкаў,
Кахаць, сябраваць, працаваць, тварыць,
Быць вернымі слову – на сто адстоткаў! –
І песні Радзіме сваёй
Дарыць!
Музычны блок
Ізноў залатою ніваю
Па восені мы ідзем.
Радзіма мая шчаслівая,
Мы славу табе пяем!
Ты шчырая, ты працоўная,
Знаёмая нам змалля,
Заўсёды, як чаша, поўная –
І шчодрая, як зямля!
Фінал...